Сла́йдары () — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял. Серыял складаецца з пяці сезонаў і ўключае 88 серый. Здымаўся ў 1995—2000 гадах. Распавядае пра групу падарожнікаў, якія знайшлі спосаб падарожнічаць («слізгацець») па паралельных сусветах.
Першыя тры сезоны трансляваліся на Fox network. Пасля адмовы Fox ад серыяла, яго падхапіла сетка Sci Fi Channel, дзе і былі паказаны апошнія два сезоны серыяла. Самы апошні эпізод серыяла быў зняты 29 снежня 1999 года і паказаны на тэлебачанні 4 лютага 2000 года. Першыя два сезоны здымаліся ў Ванкуверы (Канада). Астатнія тры сезоны былі зняты ў Лос-Анджэлесе (ЗША).
Сюжэт Малады і таленавіты вучоны Куін Мэлары з Сан-Францыска, працуючы ў сваім падвале над стварэннем антыгравітацыйнай машыны, вынаходзіць прыладу, якая стварае дзіўную варонку. Ён мяркуе, што гэта чарвяточына, якая злучае два паралельных сусвета. Куін абсталюе свой прыбор таймерам, які праз некаторы час вяртае аб’ект назад. Пасля шэрагу тэстаў Куін вырашае прайсці скрозь варонку сам і спачатку думае, што пацярпеў няўдачу. Але неўзабаве з дзіўных дэталяў вакол ён разумее, што патрапіў у альтэрнатыўную рэальнасць. Вярнуўшыся, Куін сустракае свайго двайніка, які называе сябе слайдарам — падарожнікам паміж сусветамі. Перад адбыццём у свой мір двайнік раіць ні ў якім разе не рабіць штосьці з таймерам, але Куін не чуе апошніх слоў.
Разам з выкладчыкам фізікі Максіміліянам Артура і прадаўцом-кансультантам аддзела электронікі Уэйд Уэлс Куін вырашае адправіцца ў падарожжа ў іншую рэальнасць, выставіўшы таймер на 5 гадзін. Каб тунэль вытрымаў перамяшчэнне некалькіх чалавек, Куін падвышае магутнасць прылады, што прыводзіць да таго, што ў чарвяточыну выпадкова трапляе спявак Рэмбрант Браўн. Апынуўшыся па тым боку, вандроўнікі знаходзяць мір, у якім пануе вечная зіма. Героям пагражае небяспека загінуць, аднак да перамяшчэння засталося яшчэ 4 гадзіны. Героі прымаюць рашэнне абнуліць таймер. Гэта дазваляе ім перамясціцца раней, аднак гэта сцірае каардынаты іх роднай Зямлі, і яны трапляюць у наступны паралельны сусвет, такім чынам, у сваю рэальнасць героі вярнуцца ўжо не могуць. Усё, што ім застаецца, — слізгацець далей, спадзеючыся, што наступны тунэль прывядзе іх дадому.
У ролях Першапачатковы акцёрскі склад: Джэры О’Конэл, Джон Рыс-Дэвіс, Сабрына Лойд, Клівант Дэрыкс. Дадатковы акцёрскі склад: Кэры Вюрэр, Чарлі О’Конэл, Роберт Флойд, Тэмбі Лок.
ПерсанажАкцёрСезон12345Куін МэларыДжэры О’Конэлcolspan="4" Уэйд УэлсСабрына Лойдcolspan="3" colspan="1" Рэмбрант БраўнКлівант Дэрыксcolspan="5" Прафесар Максіміліян АртураДжон Рыс-Дэвісcolspan="2" Капітан Мэгі БэкетКэры Вюрэрcolspan="1" rowspan="2" colspan="2" colspan="1" Колін Мэлары,Кіт Рычардс,Афіцэр О’ХараЧарлі О’Конэлrowspan="2" colspan="1" rowspan="2" colspan="1" colspan="1" colspan="1" Куін «Мэлары» МэларыРоберт Флойдcolspan="1" colspan="1" Доктар Дыяна ДэвісТэмбі Локcolspan="1" colspan="1"
Серыі
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 1995 года Катэгорыя:Фільмы альтэрнатыўнай гісторыі Катэгорыя:Тэлесерыялы адноўлены пасля закрыцця Катэгорыя:Тэлесерыялы пра паралельныя сусветы