Джон Рыс-Дэвіс (, ) — валійскі акцёр. Вядомы сваімі ролямі ў фільмах пра Індыяна Джонса і трылогіі «Уладар пярсцёнкаў». Ён таксама атрымаў тры намінацыі на прэмію Гільдыі кінаакцёраў з адной перамогай і намінацыю на прайм-тайм прэмію «Эмі».

Біяграфія Джон Рыс-Дэвіс нарадзіўся 5 мая 1944 года ў Солсберы, Вялікабрытанія. Скончыў Усходне-Англійскі ўніверсітэт (University of East Anglia), затым паступіў у Каралеўскую Акадэмію драматычнага мастацтва ў Лондане. Пачаў працаваць у тэатры і на тэлебачанні.

Найбольш вядомыя яго ролі ў фільмах пра Індыяна Джонса (Салах) і трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» (гном Гімлі).

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры тэлебачання Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры агучвання Вялікабрытаніі