«Мільяне́р з трушчо́б» () — брытанскі драматычны фільм 2008 года рэжысёраў Дэні Бойла і Лаўлін Тандан.

Сусветная прэм’ера адбылася на Міжнародным кінафестывалі ў Тэлурыдзе 30 жніўня 2008 года. Лаўрэат васьмі прэмій «Оскар» (у тым ліку за найлепшы фільм года) і чатырох прэмій «Залаты глобус».

Сюжэт Джамал Малік, 18-гадовы сірата з трушчобаў у Мумбаі, усяго за адзін крок ад перамогі ў тэлегульні «Хто хоча стаць мільянерам?» і выйгрышу 20 мільёнаў рупій. У перапынку гульні, яго арыштоўвае паліцыя па падазрэнні ў махлярстве. Адкуль юнак, які вырас на вуліцы, можа ведаць так шмат?

На допыце ў паліцыі Джамал расказвае сумную гісторыю свайго жыцця: пра перажытыя прыгоды разам з братам, пра сутычкі з мясцовымі бандамі, пра сваё трагічнае каханне. Кожная частка асабістай гісторыі дзіўным чынам дала яму адказы на пытанні тэлевіктарыны.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2008 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы пра Індыю Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA