Ŭ, ŭ (u нескладовае, альбо u з брэвэ) — 31-я літара беларускага лацінскага алфавіта. Таксама 26-я літара алфавіта мовы эсперанта, 36-я літара джарайскага алфавіта.

Беларуская мова У беларускай мове мае назву у нескладовае (u nieskładovaje), яе адпаведнікам у кірылічным алфавіце ёсць літара у нескладовае (Ў, ў).

Таксама выкарыстоўваецца ў Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі БеларусьNational System of Geographic Names Transmission into Roman Alphabet in Belarus, Ninth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names New York , 21—30 August 2007, ALA-LCALA-LC Romanization Table for Belarusian.

Гісторыя

Сучасная літаратурная беларуская мова зараджалася ў першай палову XIX стагоддзя найперш лацінскай графікай. Першым выпадкам ужывання літары ŭ стала кніга польскамоўнага пісьменніка Габрыэля Асоўскага «Таямнічае даміно» (1845), дзе пісьменнік ужывае для яе адпаведнага гуку [] у беларускамоўных дыялогах герояў. Пазней у беларускіх тэкстах літару ўжываў этнограф Аляксандр Рыпінскі (1853—1854). Пры гэтым доўгі час лічылася, што свой сучасны выгляд літара набыла ў кракаўскім выданні «Dudka Białaruskaja» 1891 года Францішка Багушэвіча.

Эсперанта Як і ў беларускай мове, ŭ у эсперанта вымаўляецца як [] ці як [], пераважна ў дыфтонгах aŭ, eŭ і радзей oŭ.

Лічыцца, што такая форма графемы была натхнёная беларускай літарай ў.

Выкарыстоўваецца для гуку [] у гукаперайманнях, як у ŭa! (), і адназначна ў ŭo (), якое ёсць эсперанта-назвай самой літары ŭ.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Літары пашыранай лацініцы Катэгорыя:Вытворныя літары U