Прэ́мія Гі́льдыі кінаакцё́раў (; SAG Awards) — амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Гільдыяй кінаакцёраў ЗША з 1995 года за кінафільмы і тэлевізійныя серыялы. Прэмія з’яўляецца адной з галоўных узнагарод у галівудскай кінаіндустрыі, нароўні з прэміямі «Залаты глобус» і «Оскар».
Узнагарода ўяўляе сабой статуэтку «Акцёр», аголеную мужчынскую фігуру, якая трымае маску камедыі і маску трагедыі. Вышыня статуэткі складае 16 цаляў (41 см), а вага — больш за 12 фунтаў (5,4 кг) і адліта з бронзы.
Лідэрамі па колькасці ўзнагарод з’яўляюцца Джулія Луі-Дрэйфус (9 узнагарод) і Алек Болдуін (8 узнагарод).
Намінацыі Ігравое кіно Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно Найлепшая мужчынская роля Найлепшая жаночая роля Найлепшая мужчынская роля другога плана Найлепшая жаночая роля другога плана Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно
Тэлевізійныя серыялы Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлефільме ці міні-серыяле
Спецыяльная намінацыя Прэмія за ўнёсак у кінематограф
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Кінапрэміі ЗША Катэгорыя:Тэлевізійныя прэміі ЗША Катэгорыя:1995 год у кіно Катэгорыя:1995 год у тэлебачанні