30-я цырымонія ўручэння прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША, якая ўшаноўвае найлепшыя дасягненні ў галіне кіно і тэлебачання ЗША за 2023 год, адбылася 24 лютага 2024 года ў Лос-Анджэлесе у штаце Каліфорнія.

Намінанты былі абвешчаны 10 студзеня 2024 года.

Цырымонія ўпершыню транслявалася ўжывую на Netflix. Вядучым быў англійскі акцёр Ідрыс Эльба.

Пераможцы

Ігравое кіно НамінацыяПераможцаНайлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно«Опенгеймер»Найлепшая мужчынская роляКіліян Мёрфі — «Опенгеймер»Найлепшая жаночая роляЛілі Гладстан — «Забойцы кветкавага месяца»Найлепшая мужчынская роля другога планаРоберт Даўні (малодшы) — «Опенгеймер»Найлепшая жаночая роля другога планаДавайн Джой Рэндальф — «Пакінутыя»Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно«Місія невыканальная: Смяротная расплата. Частка першая»

Тэлевізійныя серыялы НамінацыяПераможцаНайлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыялеСтывен Ён — «Сварка» (Netflix)Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыялеАлі Вонг — «Сварка» (Netflix)Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыялеПедра Паскаль — «Апошнія з нас» (HBO)Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыялеЭлізабэт Дэбікі — «Карона» (Netflix)Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыялеДжэрэмі Ален Уайт — «Мядзведзь» (FX / Hulu)Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыялеАё Эдэбіры — «Мядзведзь» (FX / Hulu)Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле«Спадкаемцы» (HBO)Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле«Мядзведзь» (FX / Hulu)Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлесерыялах«Апошнія з нас» (HBO)

Спецыяльная ўзнагарода Уклад у кінематограф — Барбра Стрэйзанд

Зноскі

Спасылкі 30-я прэмія на сайце Гільдыі кінаакцёраў ЗША 30-я прэмія Гільдыі кінаакцёраў на сайце «Internet Movie Database»

Катэгорыя:Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Кінапрэміі 2024 года Катэгорыя:Тэлевізійныя прэміі 2024 года Катэгорыя:2024 год у ЗША Катэгорыя:Люты 2024 года Катэгорыя:Падзеі 24 лютага