Лейла Вагоеўна (Уладзіміраўна) Адамя́н (пры нараджэнні Саакян; нар. , ) — савецкі і расійскі акушэр-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Кіраўнік аддзялення аператыўнай гінекалогіі Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра акушэрства, гінекалогіі і перынаталогіі імя акадэміка У. І. Кулакова. Галоўны акушэр-гінеколаг Расійскай Федэрацыі.

Акадэмік РАМН (2004; член-карэспандэнт 1999). Акадэмік РАН (2013). Заслужаны дзеяч навукі РФ (2002). Лаўрэат прэміі Урада РФ (2001). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».