Мікалай Мікалаевіч Лабко (, Клепачы, Нясвіжскі раён — ) — беларускі партыйны і палітычны дзеяч, старшыня Баранавіцкага гарвыканкама (1988—1995), дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання (1990—1995).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Клепачы Нясвіжскага раёна. Вырас ён у Баранавічах, дзе ў 1967 годзе скончыў тэхнікум лёгкай прамысловасці.
У 1967 годзе пачаў працоўную дзейнасць слесарам Баранавіцкага баваўнянага камбіната. Працаваў інструктарам, а пазней загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Баранавіцкага гаркама КПБ, пасля інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела Брэсцкага абкама КПБ. У 1976 годзе абраны вызваленым сакратаром партыйнай арганізацыі ткацкай вытворчасці.
У 1985 годзе Мікалай Лабко вярнуўся ў Баранавічы другім сакратаром гаркама КПБ. У 1988 годзе Лабко быў прызначаны старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама і гарадскога Савета народных дэпутатаў адначасова.
У 1990 годзе выбраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання. Спачатку ўваходзіў у камуністычную, а потым пракебічаўскую групу «Беларусь», хаця пры гэтым не быў «ястрабам». 25 жніўня 1991 па ўсім пакеце законапраектаў аб Незалежнасці галасаваў «За».
У 1995 годзе пакінуў пасаду старшыні Баранавіцкага гарвыканкама. У 1996 годзе ўзначаліў Баранавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. З 2018 года на пенсіі.
Памёр года пасля цяжкай хваробы.
Катэгорыя:Старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў