«Мядзве́дзь» () — амерыканскі камедыйна-драматычны серыял, створаны Крыстаферам Сторэрам. Прэм’ера на Hulu адбылася 23 чэрвеня 2022 года.
Серыял атрымаў прызнанне крытыкаў, якія асабліва адзначылі акцёрскую ігру і рэжысуру. Першы сезон атрымаў 10 прэмій «Эмі», у тым ліку прэмію за найлепшы камедыйны серыял. «Мядзведзь» таксама атрымаў 4 прэміі «Залаты глобус», уключаючы акцёрскія прэміі Уайта і Эдэбіры, а таксама прэмію «Залаты глобус» за найлепшы тэлесерыял — мюзікл ці камедыю ў 2024 годзе.
Сюжэт Малады шэф-кухар вяртаецца дадому ў Чыкага, каб паспрабаваць выратаваць невялікі рэстаранчык (The Beef), атрыманы ў спадчыну ад памерлага брата. Яму даводзіцца разбірацца з даўгамі свайго брата, занядбанай кухняй і непаслухмяным персаналам, адначасова спраўляючыся з уласным болем і сямейнай траўмай.
Эпізоды Сезон 1 (2022)
Сезон 2 (2023)
Зноскі
Спасылкі «Мядзведзь» на FX «Мядзведзь» на Hulu
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2022 года