Самсон Германавіч Палякоў () — беларускі савецкі пісьменнік.
Біяграфія Скончыў у 1962 годзе аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
Працаваў журналістам, супрацоўнічаў з газетай «Знамя юности», з 1992 года галоўны рэдактар на кінастудыі «Летапіс» на «Беларусьфільм».
На студыі «Летапіс» стваралася беларускае дакументальнае кіно, была разгорнутая шматгадовая праграма «Адраджэнне», былі зняты фільмы пра выдатных людзей Беларусі — Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Ларысу Геніюш, Усяслава Чарадзея і іншых — каля 150 фільмаў. Са студыяй супрацоўнічалі Міхаіл Ткачоў, Алесь Марачкін, Васіль Быкаў і многія іншыя.
Член Саюза кінематаграфістаў Беларускай ССР.
Пражываў у доме па вул. Славінскага, 9 у Мінску.
У пачатку 2000-х гадоў пераехаў у Ізраіль да дачкі. Памёр ад разрыву аорты ў ізраільскай клініцы, не дажыўшы менш за месяц да свайго 75-годдзя.
Фільмаграфія 1993 — Старонні | Svetimas (Беларусь, Літва) 1989 — У бары брусніцы 1985 — Развітанне славянкі 1985 — Сяброў не выбіраюць 1981 — Каменданцкая гадзіна 1981 — Былі ў бацькі тры сыны 1979 — Пані Марыя 1979 — Дэсант на Арынгу 1977 — Чорная бяроза 1974 — Ясь і Яніна 1972 — Перад першым снегам (кароткаметражны) 1972 — Залаты ганак
Мультфільмы 1975 — Папяровая казка 1975 — Квака-задавака 1973 — Вася Буслік і яго сябры (тэкст песень)
Узнагароды Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча (1995)
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты Беларусі