«Амерыка́нскае чытво́» () — мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Корда Джэферсана паводле рамана Персіваля Эверэта «Сціранне» 2001 года.
Прэм’ера фільма адбылася 8 верасня 2023 года на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, дзе ён атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый. Прэм’ера ў абмежаваным кінапракаце адбылася 15 снежня 2023 года, а ў шырокім - 22 снежня.
Фільм атрымаў станоўчыя водгукі і сабраў 20,8 мільёна долараў. Амерыканскі інстытут кінамастацтва прызнаў яго адным з 10 найлепшых фільмаў 2023 года. «Амерыканскае чытво» атрымала мноства ўзнагарод, у тым ліку за найлепшы адаптаваны сцэнар на 77-й цырымоніі ўручэння прэміі Брытанскай кінаакадэміі.
Сюжэт Афраамерыканскі пісьменнік, прафесар і выкладчык літаратуры Тэлоніус Элісан па мянушцы Монк вымушаны ўзяць адпачынак ва ўніверсітэце, бо не ўсе студэнты згодны з яго метадамі выкладання. Ён адпраўляецца наведаць сям’ю, з якой не размаўляў каля 10 гадоў. І абставіны складаюцца так, што мужчыну зараз давядзецца ўтрымліваць пажылую маці. Апошнюю (і не асоба папулярную) кнігу Монк выпусціў ужо даўно, таму, вырашыўшы як мага хутчэй і прасцей зарабіць, а таксама пажартаваць над павесткай, ён пад псеўданімам піша на эбаніксе раман, напоўнены разнастайнымі стэрэатыпамі аб чарнаскурым насельніцтве ЗША. Раптам выдаўцы праяўляюць да твора павышаную цікавасць.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты