— японскі поўнаметражны анімацыйны фільм 2023 года, сцэнарыстам і рэжысёрам якога з’яўляецца Хаяо Міядзакі.

Арыгінальная назва ўзята з аднайменнай кнігі Ёсіна Гендзабура 1937 года, аднак сюжэт фільма ніяк не звязаны з раманам.

Прэм’ера фільма «Хлопчык і чапля» адбылася ў Японіі 14 ліпеня 2023 года.

За анімацыю адказвала студыя «Гіблі». Дыстрыбутар фільма — кампанія Toho. Выхад фільма быў адзначаны наўмыснай адсутнасцю якой-небудзь рэкламы, паколькі студыя «Гіблі» вырашыла не публікаваць ніякіх трэйлераў, малюнкаў, сінопсісу або дэталяў кастынгу фільма да яго прэм’еры, за выключэннем адзінага постэра. Адсутнасць рэкламы станоўча адбілася на касавых зборах фільма.

Фільм атрымаў прызнанне крытыкаў і сабраў 167 мільёнаў долараў па ўсім свеце. Сярод шматлікіх узнагарод ён таксама атрымаў прэмію BAFTA за найлепшы анімацыйны фільм, прэмію «Залаты глобус» за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм і прэмію «Оскар» за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм.

Сюжэт 12-гадовы хлопчык Махіта моцна сумуе па маці, якая загінула падчас паветранага налёту на Токіа ў 1943 годзе. Махіта перабіраецца з бацькам у невялікі горад і аднойчы, на шпацыры па наваколлях, сустракае шэрую чаплю, якая ўмее размаўляць. Разам яны адпраўляюцца ў рызыкоўнае падарожжа ў загадкавы і нязведаны свет, каб даведацца пра яго таямніцы.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на японскай мове Катэгорыя:Фільмы Хаяо Міядзакі Катэгорыя:Фільмы пра Японію