Gymnadenia corneliana — від наземных архідэй з Паўднёвых Альп, які належыць да роду R. Brown 1813 (раней уключаўся ў род Richard 1817) .
Этымалогія Від прысвечаны швейцарскаму батаніку Карнеліі Рудо, якая сабрала тыпавы асобнік (у 1925 годзе ў Верхніх Альпах, над Коль-дзю-Латарэ).
Апісанне
Расліна вышынёй ад 10 да 30 см. Шматлікае лісце пераважна размешчана ў аснове расліны. Кветкі дробныя і шматлікія, часцей за ўсё афарбаваны ад ружовага да чырванаватага. Да канца цвіцення паступова страчваюць колер да белага. Афарбоўка кветкі ад кветаноса да кончыка становіцца паступова ўсё болей насычанай. Цвіценне з канца чэрвеня да канца ліпеня.
Асяроддзе пражывання Расце на вышынях ад 1500 да 2500 м, звычайна на вапняковых альпійскіх лугах.
Арэал Францыя (да Савоі і Верхняй Савоі) і італьянскія Паўднёвыя Альпы .
Ахова У Францыі рэгіянальна ахоўны від.
Акрамя таго, від згадваецца ў Чырвонай кнізе МСАП.
Прыродаахоўны статус МСАП : Найменшая праблема (LC) .
Літаратура
Pierre Delforge, Guide des orchidées d’Europe, d’Afrique du Nord et du Proche-Orient, 3e édition 2005, Delachaux et Niestlé, Paris, 640 p. Marcel Bournérias, Daniel Prat & al. (collectif de la Société Française d’Orchidophilie), Les Orchidées de France, Belgique et Luxembourg, 2e édition 2005, Biotope (collection Parthénope), Mèze, 504 p.
Спасылкі
Катэгорыя:Ядрушка Катэгорыя:Флора Еўропы