Джэймс Хонг (; ) — амерыканскі акцёр. Кар’ера Хонга доўжыцца каля 70 гадоў і ўключае больш за 400 роляў у кіно, на тэлебачанні і ў відэагульнях.
Ён вядомы як адзін з самых плённых характарных акцёраў усіх часоў. У 2022 годзе ён атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы за ўклад у амерыканскую кіна- і тэлеіндустрыю.
Біяграфія Хонг нарадзіўся ў Мінеапалісе, штат Мінесота. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ганконгу, потым зноў вярнуўся ў ЗША, калі яму было дзесяць гадоў. Хонг стаў вывучаць грамадзянскае будаўніцтва ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі, але пазней яго зацікавіла акцёрскае рамяство. Скончыўшы ўніверсітэт, ён на працягу 7,5 гадоў быў інжынерам дарожнага будаўніцтва ў Лос-Анджэлесе, здымаючыся падчас адпачынкаў. Хонг вырашыў кінуць інжынерную справу, каб поўнасцю прысвяціць сябе акцёрскай кар’еры.
Фільмаграфія
Узнагароды і намінацыі Год Прэмія Катэгорыя Праект Вынік 2009 Эні Найлепшая агучка ў анімацыйным фільме Кунг-фу панда 2011 Найлепшая агучка ў тэлевізійнай пастаноўцы Свята Кунг-фу панды 2012 Найлепшая агучка ў анімацыйным фільме Кунг-фу панда 2 2012 Дзённая прэмія «Эмі» Выдатны выканаўца ў анімацыйнай праграме Кунг-фу панда: Легенды крутасці 2022 Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно Усё ўсюды і адразу 2022 Галівудскі творчы альянс Найлепшы акцёрскі ансамбль 2022 Зорка на Галівудскай алеі славы
Зноскі
Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША