Беньямін Сагаловіч (,  — ) — швейцарскі журналіст, рэдактар «Jüdische Nachrichten».

Біяграфія Эмігрыраваў у Швейцарыю ў 1914 годзе, атрымаў ступень доктара навук па юрыспрудэнцыі у Цюрыхскім універсітэце ў 1928 годзе. З 1938 па 1964 гады працаваў рэдактарам «Jüdische Nachrichten», прэс-сакратаром Швейцарскай асацыяцыі яўрэйскіх абшчын (SIG). Таксама з 1938 год ўзначальваў у ёй аддзел па сувязях з грамадскасцю і прэсай. Пісаў пра Нюрнбергскі працэс з 1948 па 1949 год у якасці акрэдытаванага карэспандэнта розных газет, у тым ліку Neue Zürcher Zeitung. У 1961—1962 гадах быў прэс-карэспандэнтам на працэсе Эйхмана.

Быў членам Цэнтральнага камітэта Швейцарскай сіянісцкай арганізацыі і членам Сацыял-дэмакратычнай партыі ў Цюрыху. =

Літаратура Karin Huser: Sagalowitz, Benjamin. In: Historisches Lexikon der Schweiz., 2011