«Áндар» () — амерыканскі тэлесерыял з франшызы «Зорныя войны», прэм’ера якога адбылася ў верасні 2022 года на Disney+. Серыял з’яўляецца прыквелам да фільма «Ізгой-адзін. Зорныя войны: Гісторыі».

Прэм’ера першых трох эпізодаў першага сезона адбылася 21 верасня 2022 года. Сезон складаўся з 12 эпізодаў і завяршыўся 23 лістапада. Сезон атрымаў захопленыя водгукі і высокія адзнакі, а многія выданні назвалі яго найлепшым ці адным з найлепшых серыялаў 2022 годаTV Critic Top 10 Lists - Best TV Shows of 2022 - Metacritic.

Здымкі другога сезона, які завершыць серыял і раскажа пра падзеі «Ізгоя-адзін», пачаліся ў лістападзе 2022 года, былі спынены ў першай палове 2023 года з-за забастовак у Галівудзе ў 2023 годзе, аднавіліся ў студзені 2024 года і завяршыліся ў лютым 2024 года.

Сюжэт Галоўным героем серыяла з’яўляецца Касіян Андар (яго, як і ў фільме, іграе Дыега Луна), злодзей, які далучаецца да Альянсу паўстанцаў у барацьбе супраць Галактычнай імперыі. Сюжэт пачынаецца за 5 гадоў да падзей, паказаных у фільме. У дзяцінстве Касіян апынуўся сярод марадзёраў, якія сталі яго сям’ёй. Стаўшы дарослым, ён шукае сваю сястру і выпадкова прыцягвае ўвагу праваахоўнікаў. Разам з тым, яго паслугамі цікавіцца Альянс паўстанцаў.

Акцёрскі склад Галоўныя ролі — Касіян Андар Кайл Солер — Сірыл Карн — Бікс Калін Стэлан Скарсгард — Лютэн Раэль — Маарва Андар — Мон Мотма — Дэдра Міра — Вэл Сарта — Сінта Каз — Клея Маркі — Орсан Крэнік — Бэйл Аргана — K-2SO

Ролі другога плана — Браса — Цім Карла — шэф Хайн — сяржант Лайнус Моск — Клем Андар — Ідзі Карн — Перын Ферта — маёр Партагас — Карыс Немік — лейтэнант Горн — Арвел Скін — Тарамін Баркона — камендант Джэйхалд Біхаз — Тэй Колма — Кіна Лой — Рускат Мэлшы Форэст Уітакер — Со Герэра — Дава Скалдан Муханад Бхаер — Вілман Паак Сэм Гілрой — Гердзіс — Лоні Юнг — Хірт — Кара Райланз — Лезін — генерал Дэйвітс Дрэйвэн — Кайда

Эпізоды Сезон 1 (2022)

Сезон 2 (2025)

Узнагароды На прэміі «Эмі» першы сезон быў адзначаны 8 намінацыямі, але застаўся без узнагарод, другі ж сезон атрымаў ажно 16 намінацый і перамог у 5 з іх. Абодва сезоны намінаваліся на «Найлепшы драматычны серыял».

У 2025 годзе часопіс «Empire» прызнаў другі сезон «Андара» найлепшым серыялам года.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2022 года Катэгорыя:Тэлесерыялы пра «Зорныя войны»