Валерый Міхайлавіч Хаменя (нар. , , БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за зборную Беларусі2001 European Championship for Men. Belarus.
Біяграфія Баскетболам пачаў займацца ў 1985 годзе пад кіраўніцтвам Генадзя Францкевіча. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова.
У сезоне 1996/97 стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе РВАР, быў прызнаны лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. У сезоне 1997/98 быў капітанам РТІ-АЗАА.
У 1998 годзе пераехаў у ЗША, навучаўся ва універсітэце Джорджа Вашынгтона.
У другой палове сезону 2002/03 выступаў за РТІ-РВАРВЛАДИСЛАВ КОЦАРЕНКО: "ЗА АЛЬМА-МАТЕР ОБИДНО"НОВОСТИ. ХАМЕНЯ И ЗЫСКУНОВ — СНОВА РАДИОТЕХНИКИ!, а ў першай палове сезону 2003/04 — за «Гродна-93» (у студзені 2004 года ў перапынку паміж гульнямі паехаў да сям’і ў ЗША і ў каманду не вярнуўся)ПОСЛЕДНЯЯ СЕРИЯ.
У 1997 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі U-22 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-1998Valeri Khamenia. У 1997—2001 гадах выступаў за мужчынскую зборную Беларусі.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў трэнерам у ЗША.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 1996/1997. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1993/1994, 2002/2003. Сярэбраны прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2001/2002. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1997/1998. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1997. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1998.
Спасылкі Профіль на сайце fiba.com Профіль на сайце fiba.basketball Профіль на сайце РФБ
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Еўраса» Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе