Міхаіл Іванавіч Аўтушка (нар. , Ліпск) — беларускі вучоны ў галіне геахіміі і геалогіі. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1984).
Біяграфія Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973) працаваў у ім дырэктарам геалагічнага музея, загадчыкам галіновай навукова-даследчай лабараторыі «Мінеральна-сыравінныя рэсурсы Беларусі», дацэнтам кафедры мінералогіі, петраграфіі і геахіміі. У 1990—1997 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі, Навукова-даследчага інстытута радыялогіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. 3 1997 года загадчык лабараторыяй біягеахіміі тэхнагенных радыянуклідаў Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі». Навуковая дзейнасць Асноўныя кірункі даследаванняў — геахімія і карысныя выкапні крышталічнага фундамента Беларусі, заканамернасці міграцыі радону ў паверхневых грунтах, біягеахімія тэхнагенных радыянуклідаў, радыяэкалогія. Аўтар навуковых артыкулаў.
Літаратура Аўтушка Міхаіл Іванавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 618.
Катэгорыя:Геахімікі Беларусі Катэгорыя:Геолагі Беларусі