Ада Блэкджэк (, народжаная Дэлутук; 10 мая 1898 — 29 мая 1983) — жанчына-эскімоска, прадстаўніца народа іньюпіят, першая жыхарка незаселенага тады вострава Урангеля, якая выжывала на ім на працягу двух гадоў.

Біяграфія Ада Дэлутук нарадзілася ў аддаленым паселішчы Спрус-Крык, за восем міль ад пасёлка на Алясцы. Бацька Ады памёр ад харчовага атручвання, калі ёй было восем гадоў, і маці адправіла яе разам з сястрой Рытай ў метадысцкую місіянерскую школу ў Номе на Алясцы. Яе выхоўвалі місіянеры, у іх школе Ада навучылася чытаць па-англійску і шыць. У 16 гадоў Ада выйшла замуж за Джэка Блэкджэка, паляўнічага і паганятага сабачых запрэжак, і пераехала на паўвостраў Сьюард. У Блэкджэкаў было трое дзяцей, двое з якіх памерлі ў маленстве. Джэк жорстка абыходзіўся з Адай, у рэшце рэшт кінуў яе разам з Бенетам, іх адзіным выжылым сынам, хворым на туберкулёз. Ада аформіла развод да таго, як яе муж з’явіўся зноў, і адправілася разам з Бенетам пешшу сорак міль да Ному, дзе жыла яе маці. Каб зарабіць на жыццё, Ада працавала прыбіральшчыцай у прыватных дамах і шыла вопратку для шахцёраў, але ёй па-ранейшаму не хапала грошай на лячэнне Бенета ад туберкулёзуAda Blackjack: A True Story of Survival in the Arctic, by Jennifer Niven, ёй давялося часова змясціць яго ў , дзе абяцалі падлячыць Бенета ад яго небяспечнай хваробы. Ада вырашыла зарабіць грошай, каб забраць свайго сына з прытулку і пераехаць з ім у Сіэтл, дзе, на яе думку, яму маглі дапамагчы вылечыцца ад смяротнай хваробы.

Начальнік паліцыі Нома Э. Р. Джордан быў знаёмы з цяжкай сітуацыяй у сям’і Ады, таму ён распавёў ёй, што нейкія мужчыны вярбуюць інуітаў, каб яны адправіліся з імі ў Арктычную экспедыцыю ў Чукоцкае мора на востраў Урангеля. Хоць Джордан не быў знаёмы з мэтай экспедыцыі, ён лічыў, што Ада, якая размаўляла па-англійску і была выдатнай швачкай, добра падыходзіць для гэтай місіі, для якой патрэбны быў хтосьці, хто шыў бы для членаў экспедыцыі. Экспедыцыю ўзначаліў канадскі даследчык Алан Кроўфард, але фінансаваў, планаваў і арганізаваў яе Вільялмур Стэфансан. У самой экспедыцыі Стэфансан не ўдзельнічаў, ён застаўся на мацерыку для таго, каб сабраць сродкі для яшчэ аднаго даследавання пошукаў кантыненту на поўнач ад вострава Урангеля. Ён лічыў, што Арктыка будзе цалкам прыдатная для жыцця для тых, хто захоча да яе адаптавацца.

Экспедыцыя

Стэфансан адправіў пяць пасяленцаў (аднаго канадца еўрапейскага паходжання, трох амерыканцаў еўрапейскага паходжання і адну эскімоску) у авантурнай спробе заявіць правы на востраў у інтарэсах Канады. Даследчыкі былі адабраны Стэфансанам на падставе іх папярэдняга досведу і акадэмічных ведаў. Стэфансан прымаў для ўдзелу ў экспедыцыі людзей з сучаснымі перадавымі ведамі ў галіне геаграфіі і іншых натуральных навук.

15 верасня 1921 года экспедыцыя засталася на востраве Урангеля на зімоўку, каб абвясціць востраў тэрыторыяй Канады або Злучанага Каралеўства. У Ады Блэкджэк вельмі баялася з нагоды далучэння да экспедыцыі, асабліва таму, што яе падманулі і яна была адзінай з карэнных жыхароў Аляскі, хто ўдзельнічаў у экспедыцыі. У каманду ўваходзілі ўсяго пяць чалавек: Блэкджэк, якую нанялі кухаркай і швачкайAlexandra J. McClanahan, «The heroine of Wrangel Island », LitSite Alaska , University of Alaska Anchorage.; амерыканцы Лорн Найт, Мілтан Гале і Фрэд Маўрэр; і Алан Кроўфард. У 1914 годзе Фрэд Маўрэр правёў на востраве Урангеля восем месяцаў пасля .

Спачатку ўмовы жыцця на востраве былі здавальняючымі, але праз год яны пачалі пагаршацца. Запасы ежы скончыліся, а каманда не змагла здабыць на востраве дастатковай для выжывання колькасці дзічыны. 28 студзеня 1923 года трое мужчын, нарэшце, паспрабавалі перасекчы змёрзлы 150-кіламетровы праліў Лонга, які аддзяляе востраў ад мацерыка, у надзеі атрымаць там дапамогу і запасы харчавання. Хворага Лорна Найта пакінулі на востраве пад наглядам Ады. Найт хварэў на цынгу, і Ада клапацілася пра яго да самой яго смерці 23 чэрвеня 1923 года. Астатніх траіх мужчын больш ніколі ніхто не бачыў. Ада Блэкджэк засталася адна разам з экспедыцыйнай коткай Вікторыяй. Блэкджэк выжывала ў надзвычай цяжкіх умовах, пакуль яе не выратаваў амаль праз восем месяцаў, 19 жніўня 1923 года былы калега Стэфансана, Гаральд Нойс. Пасля выратавання адзінай удзельніцы экспедыцыі некаторыя газеты назвалі яе сапраўднай «жанчынай-Рабінзонам Круза».

Ада Блэкджэк выкарыстала заробленыя за два гады грошы, каб адвезці сына ў Сіэтл у штаце Вашынгтон для лячэння туберкулёзу. Пазней яна зноў выйшла замуж і нарадзіла яшчэ аднаго сына Білі. У рэшце рэшт яна вярнулася на Аляску, дзе пражыла да 85 гадоў.

Апошнія гады Блэкджэк была ціхім чалавекам і ненавідзела газетную шуміху, якая разгарнулася вакол яе, а таксама спробы Стэфансана і яе выратавальніка Нойса выкарыстоўваць яе гісторыю. За выключэннем ганарару за экспедыцыю і некалькіх сотняў долараў, якія яна зарабіла за пушніну, здабытую на востраве Урангеля, Блэкджэк не атрымала ні цэнта за перажытыя выпрабаванні і не атрымлівала ніякіх ганарараў за напісаныя пра яе кнігі.

Ада Блэкджэк памерла ў дзяржаўнай установе для састарэлых, Доме першапраходцаў (The Pioneer Home), у Палмеры ў штаце Аляска і была пахавана ў Анкарыджы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Дакументы Ады Блэкджэк у бібліятэцы Дартмуцкага каледжа.

Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Эскімосы Катэгорыя:Жанчыны-палярнікі Катэгорыя:Востраў Урангеля