Эміліа Фернандэс (; ) — мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.
Біяграфія Па паходжанні індзеец. З 1928 здымаўся ў кіно, пісаў сцэнарыі. Яго фільм «Марыя Кандалярыя» (1944) сведчыў пра нараджэнне новай самабытнай кінашколы. Выкарыстанне індзейскага нацыянальнага фальклору, спалучэнне прыгажосці і трагедыйнасці, пластычная выразнасць і жывапіснасць выяўлення ўласцівы яго фільмам «Пакінутыя» і «Бугамбілья» (1944), «Пепіта Хіменес» (1945), «Закаханая» (1946), «Жамчужына» (1946), «Рыо Эскандьвда» (1948), «Сельская дзяўчына» (1949), «Дзень жыцця» (1950), «Нока» (1974), «Чырвоная зона» (1975), «Эротыка» (1978) і інш.
Прэміі і ўзнагароды Галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах. Прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры Мексікі Катэгорыя:Кінарэжысёры Мексікі