Са снежня 2023 года краіны Еўрапейскага Саюза ахапілі пратэсты фермераў.

Перадгісторыя Прычыны хваляванняў ляжаць у еўрапейскай экалагічнай і эканамічнай палітыцы, якая, на думку ўдзельнікаў пратэстаў, праводзілася на карысць буйных ферм. Прыняты ЕС «зялёны курс» дыктуе фермерам нямала новых умоў і правілаў у галіне экалогіі і барацьбы са змяненнем клімату. Напрыклад, абмежаванае прымянення пестыцыдаў і хімічных угнаенняў, рэгуляванне водакарыстання, абавязкі па азеляненні, захаванню і стварэнню месцаў пражывання дзікай фауны. Усё гэта патрабуе дадатковых выдаткаў і выклікае падаражанне прадукцыі.

Акрамя таго, кіраўніцтва ЕС спрыяла імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі з замежжа (Украіны, рэгіёнаў Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі). У чэрвені 2022 года, на фоне расійска-ўкраінскай вайны, Еўрасаюзам прынята рашэнне ў якасці жэсту добрай волі прыпыніць спагнанне пошлін на ўкраінскія тавары. Важную ролю адыграла і адкрыццё «калідораў салідарнасці» — маршрутаў вывазу ўкраінскага збожжа ў ЕС. У выніку схема пачала працаваць не зусім так, як было задумана першапачаткова: асноўная частка збожжавых стала асядаць у бліжэйшых да Украіны краінах ЕС, што выклікала там крызіс аграрнай перавытворчасці. У маі 2023 года Еўракамісія прыслухалася да занепакоенасці з боку Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі і Славакіі і ўвяла эмбарга на ўвоз туды ўкраінскага збожжа. Аднак ужо ў верасні эмбарга знялі, што справакавала канфлікт усходнееўрапейскіх рэспублік з Бруселем і новую хвалю незадаволенасці мясцовых фермераў.

Іншым фактарам незадаволенасці стаў рост цэн на дызельную паліву і зніжэнне цэн на сельскагаспадарчую прадукцыюПо всей Европе уже несколько месяцев протестуют фермеры — из-за климатических законов и последствий войны в Украине И они уже начали добиваться своего.

Развіццё падзей Акцыі пачаліся ў снежні 2023 года. Найбольшы размах пратэстны рух набыў у Германіі, Бельгіі, Францыі, Грэцыі і ІталііEU-Agrarpolitik: In diesen Ländern protestieren die LandwirteBauern auf den Barrikaden: Warum Landwirte in Europa protestieren. Асноўнымі прэтэнзіямі сталі: бяспошлінны імпарт сельгаспрадукцыі з Украіны, неабгрунтаваныя «экалагічныя амбіцыі» кіраўніцтва ЕС, «невыносная бюракратыя і складаныя адміністрацыйныя працэсы». Удзельнікі акцый перакрываюць рух на буйных дарогах, скідаюць гной і сена ля адміністрацыйных будынкаў і перахапляюць грузавікі з імпартным украінскім збожжамФермерский бунт, осмысленный и беспощадный. Пратэстны рух вельмі разнастайны, яго ўдзельнікі прытрымліваюцца часта ўзаемавыключальных поглядаў. У большасці краін дэманстрацыі мірныя, але ў Францыі пратэстоўцы паспрабавалі захапіць рынак Ранжыс пад Парыжам, паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў чалавек. Яшчэ на адной акцыі ў Францыі загінулі два чалавекі — маладую фермерку і яе дачку збіў аўтамабіль, які ўрэзаўся ў фермерскую акцыю на поўдзень ад Тулузы.

20 лютага 2024 года пратэстоўцы заблакавалі польска-ўкраінскую мяжу з мэтай прыпынення руху грузавікоў на ўсіх шасці пунктах пропуску. Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў аб магчымасці часовага поўнага закрыцця граніцы. Адносіны дзяржавы з Украінай ускладніліся«Вышла за пределы экономики и морали». Зеленский высказался о ситуации на границе Польши и Украины.

26 лютага адбылася буйная акцыя ў «еўрапейскім квартале» Бруселя. Паводле ацэнак паліцыі, 900 трактароў заблакавалі рух на пад’ездах да плошчы Рабэра Шумана. Самыя агрэсіўныя групы пратэстоўцаў уступілі ў сутыкненні з сілавікамі. Удзельнікі акцыі палілі шыны, кідалі ў паліцыянтаў фаеры, гной, яйкі. Тыя ў адказ ўжылі вадамёты і слёзатачывы газ. У канцы лютага і пачатку сакавіка фермеры выйшлі на вуліцы ў цэлым шэрагу краін Еўропы. У Парыжы яны блакавалі плошчу Зоркі з Трыумфальнай аркай, у Іспаніі перакрывалі рух на аўтамагістралях каля французскай мяжы. Асабліва абвастраюцца хваляванні ў ПольшчыПолитическое зерно: Против чего протестуют европейские фермеры и почему поляки блокируют границу с Украиной.

3 сакавіка ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі заявіў, што сітуацыя на граніцы з Польшчай выйшла за межы «і эканомікі, і маралі» і выказаў меркаванне, што Польшчы не варта выкарыстоўваць сітуацыю ва Украіне «ва ўнутранай палітычнай барацьбе»Зеленский негативно оценил ситуацию на границе с Польшей. 6 сакавіка абвастрылася сітуацыя ў Варшаве: удзельнікі пратэстаў сталі разбіраць брук і закідваць паліцыянтаў камянямі і бутэлькамі. Таксама яны паспрабавалі прарвацца ў будынак Сейма. Некалькі праваахоўнікаў параненыВ Варшаве участники акции протеста фермеров вступили в столкновения с полицией у здания парламента. Усяго ў пратэстах у сталіцы Польшчы прынялі ўдзел да 150 тысяч чалавекПротестующие польские фермеры стали разбирать брусчатку и забрасывать полицейских. Як адзначана ў Euronews, гэтая была «самая жорсткая акцыя» фермераўВ Польше проходят самые ожесточённые протесты фермеров: гнев растет по всей Европе.

9 сакавіка на стыку межаў ФРГ, Польшчы і Чэхіі 400 фермераў са 150 трактарамі арганізавалі пратэстную акцыю. Пратэстоўцы перакрылі дарогу з двума кругавымі развязкамі. У сумесным лісце да ўрада Германіі і Еўракамісіі аграрыі трох краін заклікалі перагледзець планы зрабіць еўрапейскую сельскую гаспадарку кліматычна нейтральнай да 2025 года. Яны таксама запатрабавалі абмежаваць імпарт з Украіны сельгаспрадуктаўФермеры протестовали на стыке границ ФРГ, Польши и Чехии. 14 сакавіка пратэстоўцы заблакавалі найбуйнейшыя парты БельгііФермеры в Бельгии блокируют крупнейшие порты страны. 17 сакавіка адбыліся буйныя акцыі ў польскіх гарадах, дзе фермеры правялі пратэсты ў 270 пунктахПротестующие в Польше фермеры организуют блокады в 270 пунктах і заблакавалі мяжу з Германіяй, і іспанскім МадрыдзеИспанские фермеры протестуют в Мадриде, польские - перекрыли границу с Германией.

20 сакавіка разгарнуліся маштабныя дэманстрацыі ў Чэхіі. Па ўсёй краіне на вуліцы выйшлі каля 1700 фермераў і 1500 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікіВ Чехии проходят протесты фермеров против аграрной политики Евросоюза. Паралельна пратэсты прайшлі ў 430 населеных пунктах Польшчы. Зноў блакавалася дзяржаўная мяжаДругой фронт Украины. Почему не стихает "зерновая война" с Польшей. 26 сакавіка ў Бруселі праходзіла сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі краін Еўрасаюза, якая суправаджалася масавымі акцыямі пратэсту бельгійскіх фермераў у Еўрапейскім квартале. На наступны дзень адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяйВ Евроквартале Брюсселя произошли столкновения полиции и фермеров.

Пратэстамі фермераў актыўна спрабавалі скарыстацца вельмі правыя палітыкі, якія ў апошнія гады сталі набіраць у Еўропе папулярнасць.

3 чэрвеня каталонская фермерская платформа Spanish Revolta Pagesa арганізавала сумесна з некалькімі іспанскімі і французскімі фермерскімі саюзамі блакаванне кантрольна-прапускных пунктаў уздоўж іспана-французскай мяжы ад Іруна да Ла-Жункеры праз Пірэнеі.

Дзеянні ўладаў Урады Германіі і Францыі першымі абвясцілі аб саступках фермерам, бо на коне не толькі дабрабыт галіны, але і зыход выбараў у Еўрапарламент. Пазней стала вядома, што ўрад Румыніі заключыў здзелку з пратэстоўцамі.

26 лютага 2024 года кіраўнікі мінсельгасаў дзяржаў ЕС склікалі пазачарговую сустрэчу, адзіным пунктам праграмы якой сталі пратэсты аграрыяў. Былі зроблены некаторыя тактычныя крокі. Так, напрыклад, Урсула фон дэр Ляен абвясціла, што не будзе выносіць на разгляд ініцыятыву па зніжэнні выкарыстання на тэрыторыі ЕС пестыцыдаў на 50% да 2030 года. Акрамя таго, 13 лютага Еўракамісія падоўжыла мараторый на абавязковае выкананне шэрагу экалагічных нормаў, напрыклад, вылучэнне часткі ворных зямель «пад пар». Упершыню гэтыя правілы былі замарожаныя ў 2023 годзе на фоне рынкавых узрушэнняў, выкліканых падзеямі ва Украіне. Рашэнне было мадыфікавана: на тое, як фермеры могуць выкарыстоўваць ворныя землі, накладзена яшчэ менш абмежаванняў, чым раней.

16 сакавіка Еўракамісія прапанавала аслабіць экалагічныя нормы, якія тычацца сяўбазвароту, абароны глебавага покрыва і метадаў апрацоўкі глебы. Для дробных фермерскіх гаспадарак рэкамендавана адмяніць некаторыя меры кантролю і штрафыЕврокомиссия объявила об уступках фермерам после протестов.

Крыніцы

Катэгорыя:Пратэсты 2024 года Катэгорыя:2024 год у Еўропе