Зоя Антонаўна Сядая (Галалобава; 20 мая 1929 — 7 студзеня 2019) — беларускі бібліёграф.

Біяграфія Нарадзілася 20 мая 1929 г. Скончыла ў 1955 г. бібліятэчны факультэт МДПІ. З таго ж года працавала бібліятэкарам у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна, затым старэйшым бібліёграфам, загадчыцай сектарам даведкава-бібліяграфічнага аддзела, з 1983 г. — загадчыцай аддзелам. Працавала і бібліятэцы да 1985 года.

Выбіралася дэпутатам раённага Савета народных дэпутатаў г. Мінска.

Памерла 7 студзеня 2019 года.

Узнагароды Узнагароджана медалём «За доблесную працу», граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза працаўнікоў культуры, значком «За выдатную працу».

Катэгорыя:Дэпутаты раённых саветаў Беларусі Катэгорыя:Бібліёграфы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі