Таццяна Дзмітрыеўна Рабец (нар. ) — беларускі этнолаг, фалькларыст. Кандыдат філалагічных навук (2013), дацэнт (2017).

Біяграфія Нарадзілася ў годзе. У 1996 годзе скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «настаўнік беларускай мовы і літаратуры», у 2004 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2005—2018 гадах навуковы супрацоўнік Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2013 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сістэма вобразаў усходнеславянскіх замоў». У 2017 г. прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства».

Прайшла курсы павышэння кваліфікацыі ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па навучальных праграмах «Інтэрактыўныя тэхналогіі працы з моладдзю падчас удасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстанове вышэйшай адукацыі», «Адукацыйны працэс ва ўмовах мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі».

Навуковая дзейнасць Асноўны кірунак навуковай дзейнасці — традыцыйная і сучасная духоўная культура ўсходніх славян.

Катэгорыя:Этнолагі Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі