«Ма́й сне́жань» () — фільм 2023 года амерыканскага рэжысёра Тода Хэйнса, галоўныя ролі ў якім граюць Наталі Портман і Джуліяна Мур. Прэм’ера карціны адбылася ў маі 2023 года на Канскім кінафестывалі.

Фільм атрымаў прызнанне крытыкаў і розныя высокія ацэнкі, у тым ліку чатыры намінацыі на 81-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус» і быў абраны Амерыканскім інстытутам кінамастацтва адным з дзесяці найлепшых фільмаў 2023 года.

Сюжэт Галоўныя героі фільма — муж і жонка Джо і Грэйсі, якія пазнаёміліся, калі Джо, быўшы падлеткам, вырашыў знайсці падпрацоўку і ўладкаваўся ў зоамагазін, дзе працавала Грэйсі. Зараз пара выхоўвае блізнят, а іх старэйшая дачка вучыцца ў каледжы. Аб іх гісторыі вырашаюць зняць мастацкі фільм. Актрыса, якая павінна сыграць Грэйсі, прыязджае да іх у госці, каб лепш падрыхтавацца да ролі, але яе прыезд ставіць сямейнае шчасце пад пагрозу.

У ролях

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША