Глеб Анатолевіч Отчык (нар. , г. Гомель) — беларускі мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Гомелі ў сям’і мастакоў Анатоля і Таццяны Отчыкаў.

Скончыў у 2007 годзе аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Віктара Альшэўскага. У 2018 годзе прайшоў павышэнне кваліфікацыі па педагагічнай дзейнасці ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

З 2009 года выкладае на кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 2019 года дацэнт.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1998 года, у тым ліку 121 рэспубліканскай, 58 міжнародных, 10 персанальных выставак. З 2013 года арганізатар і ўдзельнік, куратар 36 міжнародных пленэраў з удзелам калегаў з Расіі.

Член Беларускага саюза мастакоў з 2008 года, з 2019 года старшыня. Ганаровы замежны член Расійскай акадэміі мастацтваў (2022).

Творчасць

Асноўныя працы ў станковым жывапісе: «Браслаўскія легенды», «Неспадзяваная сустрэча», «Падарожжа чырвонага», «Песня пра зубра», «З глыбіні стагоддзяў». Мярод манументальных твораў афармленне адной з зал Палаца Незалежнасці ў Мінску (2013), роспіс храма ў гонар Святых Казьмы і Даміяна ў вёсцы Вішнева Мінскай вобласці (2014—2015, у суаўтарстве), мастацкае афармленне Пасольства Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджане (2016), дэкаратыўны рэльеф у Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2017), мастацкае афармленне экспазіцыйных зал Слуцкага краязнаўчага музея (2018), стварэнне архітэктурна-мастацкага рашэння новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (2019), выкананне эскізаў і аўтарскі кантроль за дэкарыраваннем у тэхніцы сграфіта пры рэканструкцыі Старога замка ў Гродне (2020—2021).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва Беларусі, Музеі гісторыі Мінска, Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, Слуцкім краязнаўчым музеі, музеі Казахскай Народнай Рэспублікі.

Узнагароды Лаўрэат Першай нацыянальнай прэміі ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (2014), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2015), лаўрэат Еўразійскай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2016), лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017, 2023), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2021).

Спасылкі

Катэгорыя:Ганаровыя замежныя члены Расійскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі