Ламавіцкі бой — бой партызанаў злучэння Мінскай і Палескай абласцей супраць нацысцкіх захопнікаў у вёсцы Ламавічы Акцябрскага раёна.

Перадумовы План аперацыі па разгрому вялікага апорнага пункту ворага ў вёсцы Ламавічы, вакол якога былі ўзведзены дзоты і адкуль праціўнік рабіў пастаянныя вылазкі супраць партызан, распрацаваў штаб партызанскага злучэння Мінскай і Палескай абласцей.

Бой Атрады М. П. Бумажковапазней атрад імя А. В. Суворава 225-й партызанскай брыгады і «Чырвоны Кастрычнік»пазней у складзе 123-й Акцябрскай партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР арганізавалі засады на дарогах, якія звязвалі вёску Ламавічы з вёскамі Граб’ё, Жукавічы, Мушычы, Хойна, каб не дапусціць падыходу варожых падмацаванняў. Атрады А. І. Далідовічапазней атрад імя Я. Дз. Гуляева 25-й партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі, М. М. Розавапазней атрад імя М. М. Громава 64-й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава, Дз. Ц. Гуляевапазней імя Дз. Ц. Гуцяева 101-й партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага, імя М. Ф. Гастэлыпазней у 121-й партызанскай брыгадзе імя А. Ф. Брагіна, узброеныя 3 гарматамі, штурмам авалодалі вёскай Ламавічы. У ходзе бою былі падаўлены 12 дзотаў, знішчана каля 50 гітлераўцаў. У гэтым баі, ратуючы параненага камандзіра, была смяротна паранена сувязная-інструктар ЦК ЛКСМБ Рыма Іванаўна Шаршнёва.

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1942 года Катэгорыя:Гісторыя Акцябрскага раёна Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі 25 лістапада Катэгорыя:Лістапад 1942 года