«Элементаль» () — амерыканскі камп'ютарна-анімацыйны камедыйна-драматычны фільм 2023 года. Рэжысёрам фільма выступіў Пітэр Сон, прадзюсарам - Дэніз Рым.

Мультфільм «Элементаль» быў упершыню паказаны 27 мая 2023 года на закрыцці 76-га Канскага кінафестывалю па-за конкурснай праграмай. Мультфільм быў намінаваны на некалькі ўзнагарод, у тым ліку на «Оскар» за найлепшы анімацыйны фільм і «Залаты глобус» за найлепшы анімацыйны фільм.

Сюжэт У горадзе, дзе істоты агню, вады, зямлі і паветра жывуць разам, моцная і гарачлівая дзяўчына заводзіць выпадковае знаёмства з млявым, павольным, як плынь, хлопцам. Новае сяброўства кіне выклік уяўленням дзяўчыны пра сябе і пра свет вакол.

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Мультфільмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы ЗША ў 3D