Таццяна Васілеўна Гардашнікава (нар. , г. Мінск) — беларуская мастачка.
Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Вучылася ў П. Семчанкі і Л. Міронавай. Удзельніца мастацкіх выставак з 1981 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 1998 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў галінах плаката і кніжнай ілюстрацыі. Асноўныя творы: серыя плакатаў «Эканомія і беражлівасць» і «Беражыце будматэрыялы», а таксама «Хлеб усяму галава», «Кадры вырашаюць усё», «Справа N», «Сувеніры з Расіі», «Арменія. Фрагменты трагедыі» (усе ў сааўтарстве з Д. Сурскім); ілюстрацыі да двух зборнікаў «Французскія казкі».
Узнагароды Узнагароджана дыпломамі ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі