«Вы́бар тэлевізі́йных кры́тыкаў» () — амерыканская прэмія, якая ўручаецца Асацыяцыяй тэлевізійных журналістаў. Прэмія была заснавана ў 2011 годзе, а першая цырымонія адбылася 20 чэрвеня таго ж года і транслявалася ў прамым эфіры на канале VH1.
Гісторыя прэміі Critics’ Choice Television Award была заснавана ў пачатку 2011 года як адгалінаванне ад узнагарод Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў. Цырымонія прадзюсуецца Бобам Бэйнам. Па словах прэзідэнта Асацыяцыі тэлевізійных журналістаў, цырымонія была створана з мэтай пашырэння паўнамоцтваў тэлевізійных журналістаў і як тэлевізійны эквівалент розным прэміям кінакрытыкаў.
Катэгорыі Найлепшы камедыйны серыял (з 2011) Найлепшы акцёр у камедыйным серыяле (з 2011) Найлепшая актрыса ў камедыйным серыяле (з 2011) Найлепшы акцёр другога плана ў камедыйным серыяле (з 2011) Найлепшая актрыса другога плана ў камедыйным серыяле (з 2011)
Найлепшы драматычны серыял (з 2011) Найлепшы акцёр у драматычным серыяле (з 2011) Найлепшая актрыса ў драматычным серыяле (з 2011) Найлепшы акцёр другога плана ў драматычным серыяле (з 2011) Найлепшая актрыса другога плана ў драматычным серыяле (з 2011)
Найлепшы фільм ці міні-серыял (з 2012) Найлепшы акцёр у фільме ці міні-серыяле (з 2012) Найлепшая актрыса ў фільме ці міні-серыяле (з 2012) Найлепшы акцёр другога плана ў фільме ці міні-серыяле (з 2013) Найлепшая актрыса другога плана ў фільме ці міні-серыяле (з 2013)
Найлепшы анімацыйны серыял (з 2012) Найлепшы серыял на замежнай мове (з 2022) Найлепшае ток-шоў (з 2011)
Найлепшае конкурснае рэаліці-шоў (з 2011) Найлепшы рэаліці-серыял (2011–2015) Найлепшы вядучы рэаліці-шоў (2011–2017) Найлепшае структураванае рэаліці-шоў (з 2015) Найлепшае неструктураванае рэаліці-шоў (з 2015) Найлепшы запрошаны выканаўца ў камедыйным серыяле (2012–2016) Найлепшы запрошаны выканаўца ў драматычным серыяле (2012–2016) Найбольш чаканы серыял (2011–2016)
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Тэлевізійныя прэміі ЗША