Атмасфе́ра (ад грэч. Ατμός — «пар» і σφαῖρα — «сфера») — газавая абалонка нябеснага цела, утрымліваецца вакол яго гравітацыяй. Паколькі не існуе рэзкай мяжы паміж атмасферай і міжпланетнай прасторай, то звычайна атмасферай прынята лічыць вобласць вакол нябеснага цела, у якой газавае асроддзе круціцца разам з ім як адзінае цэлае. Глыбіня атмасферы некаторых планет, якая складаецца ў асноўным з газаў (газавыя планеты), можа быць вельмі вялікай.
Атмасферны ціск
Атмасферны ціск — фізічная велічыня, лікава роўная сіле, падзеленай на плошчу паверхні. Атмасферны ціск ствараецца гравітацыйным прыцягненнем паветра да планеты.
Спіс атмасфер планет Атмасфера Венеры Атмасфера Зямлі Атмасфера Марса
Гл. таксама Паветра Надвор’е
Спасылкі Атмосферы планет — Большой энциклопедический словарь
Катэгорыя:Планеталогія