Дзмітрый Мікалаевіч Рыўны (нар. , Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першы трэнер — Сяргей Іванавіч Шайкоўскі.

У 16 гадоў дэбютаваў у аматарскай лізе Беларусі — НБЛ, адыграў у лізе 2 матчы і стаў лепшым у камандзе па ачках (у сярэднім 17.5). У сезоне 2016/17 ён набіраў амаль 13 ачкоў і здзяйсняў ледзь менш за 7 падбораў за гульню — лепшыя лічбы ў камандзе — у моладзевай Еўралізе.

Летам 2017 года запрасілі ў моладзевы лагер «Баскетбол без меж», арганізаваны НБА і ФІБА. Там яго заўважыў «скаўт» аднаго з ВНУ ЗША, і ён перабраўся ў Штаты.

Выступаў за юнацкую (2016), юніёрскую (2017—2018) і моладзевую (2019) зборную Беларусі. З 2025 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай БеларусіСТАРТОВАЛ СБОР МУЖСКОЙ НАЦИОНАЛЬНОЙ СБОРНОЙ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ.

Кар’ера 2018—2022 — Сан-Францыска Донс (NCAA) 2022—2023 — Арэгон Стэйт Біверс (NCAA) 2023—2024 — Віторыя (Гімарайнш, Партугалія)БЕЛОРУССКИЙ БАСКЕТБОЛИСТ УЕХАЛ ИГРАТЬ В ПОРТУГАЛИЮ 2024—2025 — Арыва Польскі Цукар (Торунь, Польшча) 2025 — Капаклі Спор (Тэкірдаг, Турцыя) 2025—2026 — ЧБК (Чалябінская вобласць, Расія)БЕЛОРУССКИЙ БАСКЕТБОЛИСТ ПЕРЕЙДЕТ В РОССИЙСКИЙ КЛУБЧелябинский клуб «ЧБК» впервые в истории стал чемпионом Суперлиги з 2026 — Дынама (Уфа, Расія)Дмитрий Ривный стал игроком уфимского БК «Динамо»

Дасягненні Чэмпіён Расійскай Суперлігі (1): 2025/2026.

Спасылкі Профіль на сайце БФБ Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце fiba.basketball Беларусский баскетболист Ривный продолжит карьеру в «Витории» из чемпионата Португалии ДМИТРИЙ РИВНЫЙ: «У МЕНЯ ЕСТЬ МЕЧТА — ПОПАСТЬ В НБА — И Я СЛЕДУЮ ЗА НЕЙ»

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-16 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Чалбаскета» Чалябінск