«Жанчына» — савецкі чорна-белы фільм 1932 года рэжысёра Яфіма Дзігана пра вясковых жанчын у гады калектывізацыі, у якім рэжысёр «зрабіў спробу прасачыць станаўленне характару сялянкі, якая імкнецца заняць становішча нароўні з мужчынам».
У 2017 годзе фільм быў паказаны ў рамках спецыяльнага праекта Музея гісторыі беларускага кіно, паказ быў прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.
Акцёры і ролі Раіса Есіпава — Машка Любоў Мазалеўская — Ульяна Таццяна Сукава — Пятровіч Вера Бендзіна — Анька В. Стукачэнка — дырэктар МТС Валянцін Піянткоўскі — майстар МТС Павел Малчанаў — аграном Яфім Нікалаеў — Сцяпан Сяргей Лангавы — муж Машкі