Канстанцін Сяргеевіч Паско () — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Навучаўся ў БКМ пад кіраўніцтвам Сяргея Сяргеевіча Варыводава. З 2019 года выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду БК «Мінск».

У сезоне 2022/23 15 разоў выпускалі на пляцоўку ў расійскай Лізе ВТБ — пры сярэднім часе ў 10 хвілін 24 секунды гульцу ўдавалася набіраць 2,4 пункты за матч. У чэмпіянаце Беларусі, дзе «Мінск» пачаў выступаць з плэй-оф, за сем матчаў з найгрышам у больш за 11 хвілін зарабляў — 2,1 балаў.

У сезоне 2023/24 баскетбаліст за «Мінск» ў расійскай лізе браў удзел у 14 матчах, набраўшы 14 жа пунктаў, атрымліваючы ў сярэднім па 8 хвілін 3 секунды на пляцоўцы.

У студзені 2024 года пакінуў «Мінск» і падпісаў кантракт з краснадарскім «Лакаматыў-Кубань», выступаў за фарм-каманду краснадарскага клуба. У кастрычніку-снежні 2024 года выступаў за іркуцкі «Іркут»СТАЛО ИЗВЕСТНО, ГДЕ ПРОДОЛЖИТ КАРЬЕРУ БАСКЕТБОЛИСТ СБОРНОЙ БЕЛАРУСИСПАСИБО, КОСТЯ!. У студзені 2025 года вярнуўся ў «Мінск»Добро пожаловать, Константин!. Прызнаны лепшым цэнтравым чэмпіянату Беларусі-2024/25«ГРОДНО-93» ЗАВОЕВЫВАЕТ ЗВАНИЕ ЧЕМПИОНА БЕЛАРУСИ СПУСТЯ 21 ГОД. Увайшоў у сімвалічную пяцёрку па выніках Кубка Беларусі-2025МИНСК – ОБЛАДАТЕЛЬ XXIX BETERA-КУБКА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ.

У складзе моладзевай зборнай Беларусі (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!. З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера 2019—2022 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда) 2022—2024 — Мінск (рэзервовая каманда) 2022—2024 — Мінск 2024 — СШАР-Лакаматыў-Кубань (Краснадарскі край, Расія) 2024 — Іркут (Іркуцк, Расія) з 2025 — Мінск

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2022/2023. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2024/2025, 2025/2026. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2025.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Бядовы «Мінск» пакінуў 2-метровы цэнтравы — ён жа «надзейны тыл» ката ў адстаўцы, які засядае ў АБФФ СТАЛО ИЗВЕСТНО, ГДЕ ПРОДОЛЖИТ КАРЬЕРУ ПОКИНУВШИЙ «МИНСК» БАСКЕТБОЛИСТ 20-летний форвард Константин Паско пополнил состав «СШОР-Локо». КОНСТАНТИН ПАСКО ПОКИНУЛ «МИНСК»

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20 Катэгорыя:Ігракі «СШАР-Лакаматыў-Кубань» Катэгорыя:Ігракі «Іркута» Іркуцк