Лізавета Вячаславаўна Багаева (нар. , Гродна, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусі. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый. Дачка валейбольнага трэнера Жанны Багаевай.
Біяграфія З сямі гадоў, як пайшла ў школу, пачала займацца валейболам. У 7 класе Ягор Аляксандравіч Пімахін запрасіў у зборную «маладзёжкі». Брала ўдзел у дывізіёне Б, а праз год ужо паступіла ў РДВАР.
Гуляла за гродзенскі «Камунальнік». З 2019 года на працягу двух сезонаў выступала за «Мінчанку-2» у чэмпіянаце Беларусі і Моладзевай лізе чэмпіянату Расіі. У 2021 выйграла «бронзу» нацыянальнага першынства і золата расійскай Моладзевай лігі.
Спасылкі ЕЛИЗАВЕТА БАГАЕВА: «ЛЮБЛЮ ВОЛЕЙБОЛ НЕ ВЫШЕ АНТЕННЫ» #11 Багаева Елизавета/ Bahayeva Lizaveta
Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі РДВАР (жаночы валейбол) Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Ігракі «Тыргавіштэ» (жаночы валейбол) Катэгорыя:Ігракі «Камунальнік-ГрДУ» (валейбольны клуб) Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-16 Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-19 Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-20