Таба Мвуелва Мбэкі (; нар. 18 чэрвеня 1942) — паўднёваафрыканскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі з 14 чэрвеня 1999 па 24 верасня 2008 года.

Біяграфія З’яўляецца сынам Гована Мбэкі, віднага дзеяча Афрыканскага нацыянальнага кангрэса і Камуністычнай партыі ПАР, выхадца з народа коса. Ва ўзросце 14 гадоў уступіў у моладзевую лігу АНК. Пакінуў родную правінцыю, пераехаў у Яганэсбург і актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з апартэідам. Працаваў пад кіраўніцтвам Вальтэра Сісулу.

У 1959 годзе быў выключаны за арганізацыю забастоўкі з Лаўдэйльскага інтэрната ў г. Эліс.

Завочна вучыўся ў Лонданскім універсітэце.

Пасля абвяшчэння АНК па-за законам з’ехаў з краіны і паступіў у Сусекскі ўніверсітэт у Брайтане (Вялікабрытанія), дзе атрымаў ступень магістра эканомікі.

У снежні 1961 года стаў сакратаром Афрыканскай студэнцкай асацыяцыі.

З 1970 года вучыўся ў СССР, атрымаў ваенную адукацыю.

У наступным працаваў як функцыянер АНК у Замбіі, Нігерыі, Батсване, Мазамбіку і Свазілендзе.

У 1990 годзе вярнуўся ў ПАР, пакінуў шэрагі Камуністычнай партыі, аднак пакінуў за сабой пасаду кіраўніка міжнароднага аддзела АНК.

У 1994—1999 гадах — віцэ-прэзідэнт ПАР.

У 1997—2007 гадах — старшыня АНК.

З 14 чэрвеня 1999 года — прэзідэнт ПАР. На гэтай пасадзе заслужыў неадназначную рэпутацыю, актыўна выступаючы з пазіцыі адмаўлення віруснай прыроды СНІДу і звальняючы нязгодных з такім пунктам гледжання. Пратэжэ Мбэкі, міністр аховы здароўя Манто Чабалала-Мсіманг, адкрыта процідзейнічала распаўсюджванню антырэтравірусных лекаў, крытыкавала «заходнюю медыцыну», лічачы, што дзяржава павінна падтрымліваць паўднёваафрыканскую медыцыну. Гэтая палітыка прывяла, па прыблізных падліках, да заўчаснай смерці ад да чалавек у ПАР.

21 верасня 2008 года накіраваў у парламент краіны ліст з прашэннем аб адстаўцы. 22 верасня прашэнне было задаволена.

Узнагароды

Ганаровы рыцар Вялікага Крыжа ордэна Лазні (Вялікабрытанія, 2001) Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (Італія, 2002)Cavaliere di Gran Croce decorato di Gran Cordone Ordine al Merito della Repubblica Italiana S.E. Thabo M. Mbeki, Presidente Repubblica Sud Africa. Кавалер ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Вялікабрытанія), 2007) Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія (Вялікабрытанія) Ордэн «Хасэ Марці» (27 сакавіка 2001, Куба).

Заўвагі

Спасылкі Біяграфія ў энцыклапедыі «Кругосвет» Біяграфія на сайце ПАР

Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ПАР Катэгорыя:Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці Катэгорыя:Вялікія Камандоры ордэна Арла Замбіі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Катэгорыя:Кавалеры ордэна Добрай Надзеі спецыяльнага класа Катэгорыя:Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Прэзідэнты ПАР