Чэрыкаўскі лясгас — дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова ў Магілёўскай вобласці.
Гісторыя Арганізаваны ў 1936 годзеЧериковский лесхоз (Могилевская область) .
Апісанне
Лясгас размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці на тэрыторыі Чэрыкаўскага (58%), Слаўгарадскага (40%) і Крычаўскага (2%) адміністрацыйных раёнаў.
Лясы лясгаса адносяцца да паўночнай падзоны шырокалісцева-яловых лясоў, да Аршанска-Магілёўскага лесарасліннага раёна, да Сожскага і Бяседскага комплексаў лясных масіваў.
Агульная плошча зямель ляснога фонду лясгаса складае 102 407 га. Пераважаюць у разрэзе груп узросту сярэднеўзроставыя насаджэнні (37%), маладнякі займаюць 23%, якія паспяваюць - 27%, саспелыя і перастойныя - 13%.
Пераважнай пародай лесапакрытай плошчы з'яўляецца хвоя (55%), бяроза складае 26%, елка - 10,1%, дуб - 1,2%.
Лясніцтвы
Вепрынскае лясніцтва Гіжэнскае лясніцтва Лапаціцкае лясніцтва Ліменскае лясніцтва Ляснянскае лясніцтва Слаўгарадскае лясніцтва Чэрыкаўскае лясніцтва Язерскае лясніцтва
Вядомыя супрацоўнікі
Мікалай Захаравіч Варонін — Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь (1997), ганаровы грамадзянін Чэрыкаўскага раёна (2004) — працаваў ляснічым 1 класа Верамейскага лясніцтва з 1988 па 2005 годО нас .
Помнікі прыроды
На тэрыторыі лясгаса знаходзяцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Вепрынская дуброва» і геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Агаленне Чэрыкаў»Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння
Літаратура
Леса и лесное хозяйство Могилевской области. Прошлое и настоящее / Н. В. Домненков. ― Могилев, 2011.
Спасылкі Афіцыйны сайт Фільм пра лясгас
Катэгорыя:Лясгасы Беларусі Катэгорыя:Слаўгарадскі раён Катэгорыя:Чэрыкаўскі раён Катэгорыя:Крычаўскі раён