Двухполле — форма севазвароту, апрацоўка напераменку двух палеткаў.
Двухполле — найстаражытнейшая форма севазвароту, вядомая земляробам ужо некалькі тысяч гадоў. Старажытнарымскія аўтары апісалі 2 розных яе варыянтыCrop Rotation — History & Principles of Crop RotationThe Middle-English translation of Palladius De Re Rustica / Ed. by Mark Liddell — Berlin: E. Ebering, 1896. Першы прадугледжваў сеянне ў першы год збожжавых, на другі год — бабовых культур. Другі — ратацыю ўзаранага поля і папару або пашы. У сярэднявечнай Еўропе найчасцей сустракаўся другі варыянт.
З XIX стагоддзя даследчыкі аграрнай гісторыі звычайна разглядаюць сістэму двухполля як архаічную, якая папярэднічала болей прагрэсіўнаму трохполлю і ў выніку было заменена на яго. Тым не меней, даследаванні дэманструюць, што двухполле шырока выкарыстоўвалася поруч з трохполлем у адных і тых жа краінах. На поўначы Беларусі яно сустракалася нават у XIX ст.Шыдлоўскі С. ПАМЕСНАЕ ДВАРАНСТВА БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ XVIII — ПАЧАТАК ХХ СТ.): ЭТНАЛАГІЧНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ. Аўтарэферат дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук Такім чынам, двухполле з’яўлялася не столькі папярэдніцай, колькі альтэрнатывай трохпольнай сістэмы. Яе ўжыванне можна патлумачыць асаблівасцямі клімату і глебы, спецыялізацыяй гаспадарак (напрыклад, перавага жывёлагадоўлі рабіла важнай буйную плошчу пашы), наяўнасцю свабоднай зямлі і г. д.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Embracing Tradition: The Two-Field System in Agriculture The agricultural revolution in medieval Europe
Катэгорыя:Гісторыя сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Агратэхніка