Вардар (, , Axios, ) — самая доўгая рака ў Паўночнай Македоніі і адна з асноўных рэк Грэцыі. Даўжыня — 388 км, плошча басейна — каля 25,400 км².

Пачынаецца і цячэ пераважна ў гарах Паўночнай Македоніі, нізоўі — на Саланікскай нізіне, упадае ў заліў Тэрмаікос Эгейскага мора.

Рака бярэ выток у селішча Вруток, за некалькі кіламетраў на поўнач ад Госцівара ў Паўночнай Македоніі, цячэ праз Госцівар, Скоп’е і Велес, перасякае мяжу з Грэцыяй каля горада Геўгелія, цячэ праз Палікастра, Аксіёпаліс.

Паводкі ў асенне-зімовы перыяд і вясною. Сярэдні расход вады 151 м³/с. Суднаходная. Выкарыстоўваецца пераважна на арашэнне.

Прытокі Црна-Рака

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Грэцыі Катэгорыя:Рэкі Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Басейн Эгейскага мора ў Еўропе