Крымска-нагайскія набегі на Вялікае Княства Літоўскае і Рускае — рэгулярныя напады крымцаў і нагайцаў на землі Літвы, якія пачаліся ў канцы XV стагоддзя пасля адасаблення Крымскага ханства. У рэйдах вялікае значэнне набылі набегавая гаспадарка і гандаль рабаміEizo Matsuki, «: an Aspect of Muscovite-Crimean Relations in the 16th and 17th Centuries», Mediterranean Studies Group at Hitotsubashi University, p. 176. Найбольшую інтэнсіўнасць набегі набылі на працягу XVI—XVII стагоддзяў, калі ўварванні здзяйсняліся амаль кожнае летаBrian L. Davies. Warfare, State and Society on the Black Sea Steppe: 1500—1700 (London/New York: Routledge, 2007), p. 23—27., і працягваліся пасля заключэння Люблінскай уніі ў 1569 годзе. З крыху меншай вастрынёй напады працягваліся аж да Падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя.
Храналогія 1480—1499 гады: паходы Менглі-Гірэя. 1500—1514 гады: паходы сыноў Менглі-Гірэя. Разгром крымскіх войск пад Клецкам і пад Вішняўцом. 1515—1523 гады: паходы Мехмеда-Гірэя. Разгром крымскіх войск пад Сокалем. 1524—1531 гады: паходы Саадэта-Гірэя I. Разгром крымскіх войск каля сяла Альшаніца. 1539—1540 і 1549 гады: паходы Сахіба-Гірэя. 1557—1558 гады: паходы Дэўлета-Гірэя.
Гл. таксама Крымска-нагайскія набегі на Русь
Крыніцы
Катэгорыя:Войны Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Войны Крымскага ханства