Юлія Мікалаеўна Куцко (нар. , Баранавічы, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.
Біяграфія У 1995 годзе пачала гуляць у валейбол у Анатоля Сцяпашка ў мінскім РДВАР. У складзе мінскага «Белбізнесбанка» у 2001 годзе выйграла чэмпіянат Беларусі, у 2002 годзе — срэбра нацыйнага чэмпіянату.
У 2002 годзе пераехала ў Казахстан, пачала выступаць за «Рахат». У складзе «Рахата» стала 3 кратнай чэмпіёнкай Казахстана, у 2004 годзе — пераможцай клубнага чэмпіянату Азіі.
У сезоне-2005/06, выступаючы ў адным з асноўных клубаў Польшчы, «Вінярах», выйграла бронзавы медаль нацыйнага чэмпіянату.
У 2008 годзе выступала за зборную Казахстана на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
Спасылкі
Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Валейбалісткі Казахстана Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Казахстана па валейболе Катэгорыя:Валейбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Ігракі «Рахата» Алматы Катэгорыя:Ігракі «Хапаэля» Кір'ят-Ата