Ігнат Жаба (; нар. каля 1816—1873, Павянец, Аланецкая губерня, Расійская імперыя) — каталіцкі святар, асветнік, удзельнік паўстання 1863—1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павета.
Біяграфія У 1855—1863 гадах пробашч Гальшанскай парафііПаўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 249.. Адыграў важную ролю ў падрыхтоўцы паўстання 1863—1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павета. У «маніфестацыйны» перыяд падрыхтоўка праводзілася, як правіла, праз распаўсюджванне агітацыйных улётак, антыўрадавых твораў, спеваў забароненых гімнаў і інш. Немалая заслуга ў гэтым належыць ксяндзу Ігнату ЖабеМатвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 124.. У сваім касцёле ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета ён быў ініцыятарам спеваў будучага паўстанцкага гімна «» і святкавання 31 ліпеня 1861 г. гадавіны яднання Каралеўства Польскага з Вялікім Княствам Літоўскім, дзе «сам адпеў з вялікай пышнасцю»Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 124—125.. У далейшым Жаба стварыў школу для мясцовых дзяцей, якая пазней расійскімі ўладамі была прызнана шкоднай і зачыненаМатвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 125.. Падчас стварэння школы зрабіў публічную прамову ў касцёле супраць русіфікацыі, абвясціў народу, які сабраўся ў касцёле, што, не шкадуючы ні асабістых сіл, ні грошаў, арганізуе ў сваім доме школу. У гэтай школе дзеці вывучалі польскую мову і карысталіся падручнікамі без дзяржаўнай цэнзуры.
7 лютага 1863 года за публічнае супраціўленне русіфікацыі быў арыштаваны, зняволены ў былым кляштары дамініканцаў у Вільні. 4 чэрвеня за сваю дзейнасць Жаба быў сасланы «адміністрацыйным парадкам» на жыхарства ў горад Павянец Аланецкай губерні з секвестрам маёмасці. Жыў у Павянцы. Верагодна, ён атрымліваў грашовую дапамогу з краіны па просьбе духоўных уладаў. Трагічна памёр у 1873 г. у Павянцы (утапіўся ў рацэ).
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі