Рамантычнасць — балада Адама Міцкевіча, паўсюдна ўзнаваная за літаратурны маніфест польскага рамантызму.

Балада была напісана ў канцы студзеня 1821 у Вільні, выдана як першы − калі не лічыць сентыментальнага ўступу пад назвай Ключыкі () − твор тому Балад і рамансаў з 1822. Такім чынам, верш стаў унікальным крэда і адкрыццём, не толькі дэбютанцкага твору паэзіі Міцкевіча, але таксама цэлага будучага творчага шляху паэтаMickiewicz. Domowy i daleki. W: Adam Mickiewicz ; Stefan Treugutt: Wiersze. Warszawa: Czytelnik, 1999, s. 24. ISBN 83-07-02666-0.. Працягам гэтай кароткай балады з’яўляецца матыў пакут віны Густава з IV часткі Дзядоў.

Сюжэт твору заснаваны на матыве кахання ашалелай з кахання Карусі і памерлага Ясенька (Яся), стала для таго часу падставай гучнай спрэчкі за новыя аўтарытэты маралі і пазнання. Гэта таксама быў дыялог паміж галасамі эпохі, паміж голасам, што сыходзіць у эпоху , і маладым пакаленнем рамантыкаў, што ўносіла экзістэнцыйную якасць, заснаваную на «пачуццю і веры». У тым часе твор выклікаў скандал, бо змягчаў свайго роду разлічэнне паэта са сваім былым прафесарам − Янам Снядэцкім, а таксама нібы залішнюю эротыку.

Агульная інфармацыя Некаторыя даследчыкі прапануюць падзел рамантызму на дзве фазы.

негатыўны рамантызм пазітыўны рамантызм

Рамантычнасць з’яўляецца першасным творам ранняй фазы развіцця польскага рамантызму, абумоўленага «негатыўным рамантызмам»Kosmos Adama Mickiewicza. W: Włodzimierz Szturc: O obrotach sfer romantycznych. Bydgoszcz: Homini, 1997, s. 94. ISBN 83-909040-9-8.. Гэтая класіфікацыя вынікае з адмаўлення, якім напоўнены твор; асноўны элемент паслання — бунт і «зварот да ўяўлення». Такім чынам, асноўны пасыл рамантызму — гэта заклік да разбурэння асветніцкага парадку замест жадання пабудаваць новы, заснаваны на паэтычным геніі і шатабрыянаўскага «генія хрысціянства», якім было імкненне, што характарызавала пазнейшы рамантызм, званым «пазітыўным рамантызмам».

Філасофскія асновы

Mind’s eyes − «пачуццё і вера» Дэвізам твору Міцкевіч абраў цытату з Гамлета Шэкспіра:

Аднак міцкевічаўскія «Вочы душы» не абмяжоўваюцца толькі шэкспіраўскай сітуацыяй, бо іх роля ў творы пацвярджаецца найперш багатай філасафічнай традыцыяй. Рамантычныя размовы аб кагнітыўных здольнасцях чалавека ў нерацыянальных катэгорыях мелі свой фармальны пачатак у дуалістычнай філасофіі Платона. У яго падыходзе «вочы душы» — гэта бесцялесная сутнасць, здольная непасрэдна бачыць платонаўскія ідэі, «форма вернага быцця». Гэтае разважанне працягнулі Цыцэрон і Лукрэцый, уводзячы паняцце «ўнутранага вока», а таксама хрысціянская рэлігія з пасланнем Паўла з Тарса.

У ранні новы час гэтай з’явай займалася філасофія Асветніцтва. Нікаля Буало казаў пра «духоўныя вочы», але пад гэтым тэрмінам ён меў на ўвазе не менш як — душу, якая можа бачыць толькі дзякуючы розуму. У сваю чаргу, паводле Жана Батыста Расіна «бачыць у духу» азначала прарочае бачанне, такое ж, як тое, што паказвалі вялікія біблейскія дзеячы. Але ўсе гэтыя канцэпцыі адрозніваліся ад бачання Міцкевіча, а за ім — і польскіх рамантыкаў. Першым мысляром, які заклаў асновы новай якасці пазнання, быў Семюэл Тэйлар КолрыджCzasy Królestwa Kongresowego (1815—1830). Zakończenie. Spór romantyków z klasykami. W: Ryszard Przybylski, Alina Witkowska: Romantyzm. Warszawa: PWN, 2003, s. 201. ISBN 83-01-13848-3.. Далейшымі апорамі апынуліся: апалагет «уяўлення» Уільям Блэйк і Ёган Готліб Фіхтэ.

У першую чаргу, «вочы душы» Рамантычнасці пагарджалі пачуццёвым пазнаннем. Побач паэты ў першых шэрагах той крытыкі стаяў Маўрыцы Махнацкі, які пісаў, што «звычайнае вока» не ў стане пранікнуць ані да «ядра натуры», ані да «таямніц сэрца». Міцкевічаўскія «пачуццё і вера мацней гавораць мне» выяўляе асаблівасці ірацыянальныя. У гэтым кантэксце духоўныя бачанне Карусі становіцца нейкай звышнатуральнай ласкай спасціжэння сутнасці схаванага ад «знешняга бачання», абмежаванага пачуццямі ці розумам. Назіраецца ўзаемасувязь «вока душы» і паэтычнага ўяўлення — (творчай — imagination, а пераймальнай − fancy), творчая сіла пераўтварэння фантазіі ў рэальнасць. У гэтай якасці Міцкевіч вызначаў і рамантычнае «Абсалютнае Я».

Эротыка Рамантычнасці Балада Міцкевіча калісьці выклікала скандал не толькі таму, што смела скінула з п’едэсталаў найвялікшых асветніцкіх аўтарытэтаў. Спрыялі гэтаму − перверсійныя на той час − тэмы эратызмуKilka myśli o romantykach. W: Adam Ważyk: Cudowny kantorek. Warszawa: PIW, 1979, s. 18. ISBN 83-06-00039-0. у паводзінах галоўнай гераіні твору, пастаўленыя аўтарам у цэнтр увагі. Каруся, якая замяніўшы дзень у ноч, ап’яняла свае пачуцці і лашчылася са сваім памерлым каханым, больш за тое — на людным гарадскім рынку, тым самым выклікала абурэнне старэйшага пакалення, якое ахоўвала старое разуменне маралі.

Як напісаў Адам Важык, «гэты эксгібіцыянізм быў тым больш гарачым, бо быў чуллівы, усеяным ласкавымі памяншальнымі словамі».

Адсылкі У пэўным сэнсе працягам Рамантычнасці стаў маналог роспачы Густава з IV часткі Дзядоў.

У сусветнай літаратуры XIX стагоддзя падобнай да Рамантычнасці была балада французскага парнасіста − Леконта дэ Ліля, Christine (1862).

Рамантычнасць стала крыніцай шматлікіх адсылак і згадак у пазнейшай польскай літаратуры. Спасылаліся на яе між іншым Юльюш Славацкі, Антоній Лангэ і Уладзіслаў Бранеўскі.

Пераклад на англійскую мову На англійскую мову баладу пераклаў вядомы англійскі паэт Уістан Х’ю ОдэнТэкст Рамантычнасці на англійскай мове ў перакладзе У. Г. Одэна.

Зноскі

Спасылкі Рамантычнасць у зборах Бібліятэкі Polona.pl Рамантычнасць у бібліятэцы Wolne Lektury

Катэгорыя:Творы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Балады

Катэгорыя:Эпічная паэзія

Катэгорыя:Літаратурныя творы на польскай мове Катэгорыя:Творы 1821 года