Уладзіслаў Андрэевіч Даванкоў (; нар. , ) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч, прадпрымальнік. Намеснік старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі з 12 кастрычніка 2021 года. Першы намеснік кіраўніка фракцыі партыі «Новыя людзі» з 11 кастрычніка 2021 года.

Намеснік генеральнага дырэктара АНА «Расія — краіна магчымасцей» (2018—2021).

З-за падтрымкі ўварвання Расіі ва Украіну знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і шэрагу іншых краін.

Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі 2024 года ад партыі «Новыя людзі».