«Бастыён» () — французскі шматмэтавы бронеаўтамабіль вытворчасці кампаніі Acmat, гэтак жа класіфікуецца як бронетранспарцёр.
Пастаўляецца ў краіны Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўночнай Амерыкі.
Пабудаваны на шасі бронеаўтамабіля VLRA кампаніі Acmat. Упершыню машына прадстаўлена ў 2010 годзе. «Бастыён» ствараўся, перш за ўсё, для французскага спецназа ў Афрыцы. Бронеаўтамабіль цалкам адаптаваны да кліматычных умоў Афрыкі і Блізкага Усходу, можа выкарыстоўвацца і ў начны час.
«Бастыён» эксплуатуеццаThe Military Balance 2021 вайскоўцамі Арменіі, Беніна, Буркіна-Фасо, Габона, Камеруна, Кеніі, Кот-д’Івуара, Маўрытаніі, Малі, Нігера, Саудаўскай Аравіі, Сенегала, Самалі, Тога, Туніса, Уганды, Чада, Швецыі і Украіны. Машына выкарыстоўвалася падчас Туарэгскага паўстання, аперацый супраць Бока Харам, грамадзянскай вайны ў Емене.
Крыніцы
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2010 Катэгорыя:Бранятэхніка Францыі