Марыя Алегаўна Сур (; , Запарожжа, Украіна ) — шведска-украінская спявачка. Удзельнік «Голасу краіны-12» і шведскага нацыянальнага адбору на конкурс песні «Еўрабачанне».
Біяграфія Нарадзілася ў Запарожжы. Вучылася ў Запарожскім нацыянальным універсітэце.
У 2022 годзе ўдзельнічала ў дванадцатым сезоне шоў «Голас краіны»: спачатку ў камандзе Надзеі Дарафеевай, затым — Вольгі Паляковай.
Праз пачатак поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну разам з маці з’ехала ў Швецыю. Пасля дзякуючы спявачцы Сары Доун Файнер выступіла на дабрачынным канцэрце на Авічы-Арэне ў Стакгольме з песняй гурта Destiny’s Child «Survivor».
Кар’ера У чэрвені 2022 года падпісала пагадненне з лэйблам Warner Music Sweden.
Прымала ўдзел у Melodifestivalen 2023, шведскім адборы на Еўрабачанне-2023, з песняй «Never Give Up». Прайшла з другога чвэрцьфіналу ў фінал, дзе заняла дзевятае месца. Улетку 2023 года ўдзельнічала ў туры Diggiloo па Швецыі.
У 2024 годзе зноў прыняла ўдзел у Melodifestivalen 2024 з песняй «When I’m Gone». У фінале конкурсу, які адбыўся 9 сакавіка, спявачка заняла 7 месца, набраўшы 72 балы.
Дыскаграфія +Спіс сінглаўНазваГодСамая высокая пазіцыя ў чартахАльбомSWENever Give Up202317Сінгл без альбомуWhen I’m Gone202423Сінгл без альбому