Гран-пры́ ( — галоўны прыз, або вялікі прыз) — найвышэйшая ўзнагарода (вышэй за першае месца), прэмія ў конкурсе або спаборніцтве.

Паняцце «гран-пры» з’явілася ў 1721 годзе ў Францыі, дзе Французская акадэмія навук увяла сістэму акадэмічных узнагарод, якія адыгралі значную ролю ў развіцці матэматыкі і іншых навуковых дысцыплін. У спорт выраз перайшоў у 1805 годзе, калі ў Парыжы былі названы «Grand Prix de Paris».

Паняцце «гран-пры» стала больш-менш рэгулярна ўжывацца з сярэдзіны XIX стагоддзя для абазначэння скачак, асабліва ў По і Парыжы, дзе традыцыя не спыняецца з 1863 года. Датычна аўтамабіляў словазлучэнне «Гран-пры» ўпершыню ўжыта ў 1901 годзе, калі ў По падчас конных скачак праведзены заезд аўтамашын. Затым гэтае паняцце ўхвалена Аўтамабільным клубам Францыі і для гонкі ў Ле-Мане «Grand Prix race at Le Mans».

Гл. таксама Гран-Пры (аўтагонкі)

Катэгорыя:Спаборніцтвы Катэгорыя:Французскія фразы