Марына Аляксандраўна Тумас (нар. , Мінск, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусь. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый. Жонка беларускага валейбаліста і трэнера Васіля Курдзюка.
Біяграфія Валейболам пачала займацца ў 11-гадовым узросце ў мінскай ДЮСШАР прафсаюзаў у трэнера Надзеі Дунар. Выступала за мінскія ГЭНІ і «Славянку».
З 2010 года на працягу 10 сезонаў выступала ў Турцыі за розныя мясцовыя каманды. У 2022 вярнулася ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінчанкай».
У 2001—2003 гуляла за юніёрскую і моладзевую зборныя Беларусі. У 2003—2013 выступала за нацыянальную зборную краіны.
Спасылкі Marina Tumas T
Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Ігракі «Каршыяка» Ізмір Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-19 Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-20 Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-18