Га́нна Ю́р’еўна Но́вік (нар. 17 снежня 1990, г. Гомель) — беларуская паэтэса. Сяброўка Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія Нарадзілася ў Гомелі. Навучалася ў СШ №19 з мастацкім ухілам. Скончыла Гомельскі абласны ліцэй і музычную школу па класе гітары. Навучалася на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Творчасць Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень», «Літаратурнай Гомельшчыне», газетах «Раніца», «Экалагічны веснік», «Гомельскі ўніверсітэт», «ЛіМ», міжнародным альманаху «Сланечнік». Удзельнічала ў выданні інфармацыйна-культурнага лістка «Толькі разам»Біяграфія на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Публікацыі Зборнік вершаў: «Сумёты агню». — Мн. : «Ковчег», 2010. — 107 с. Часопісы: «Літаратурныя Гомельшчына» — 2009. «Дзеяслоў» — 2012 — 3 (58) «Маладосць» — 2010 №9. «Верасень» — 2013. — №9 — с.7-13 «Палац». — 2013. — №1

Спасылкі Біяграфія на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў Біяграфія на сайце «Родныя вобразы»

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты