Расонскі бой — бой Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна і войска гітлераўскай Германіі ў вёсцы Расоны 19 верасня 1942 года.
Перадумовы У сярэдзіне 1942 года партызаны перарэзалі ўсе камунікацыі, якія вялі ў Расоны, і пачалі блакаду гарнізона праціўніка, які налічваў болей за 300 гітлераўцаў. Да сярэдзіны верасня ўдарамі па апорных пунктах праціўніка ў вёсках Клясціцы, Сакалішча, Сівошына і іншых, партызаны адрэзалі ад іх Расонскі гарнізон. Значную дапамогу аказалі партызанам падпольшчыкі Расонскага партыйна-камсамольскага падполля, якія сабралі і перадалі партызанскаму камандаванню звесткі пра колькасць і ўзбраенне праціўніка.
Бой Артылерыйскім абстрэлам умацаванняў Расонскага гарнізона ў ноч на 19 верасня партызаны вымусілі пакінуць Расоны. Было знішчана каля 20 акупантаў, захоплена 2 мінамёты, 2 кулямёты, каля 75 вінтовак. З гэтага часу ў Расонах, Расонскім і суседніх з ім раёнах была адноўлена Савецкая ўлада, створана Расонска-Асвейская партызанская зона.
Памяць У 1981 годзе ў Расонах у гонар партызан, якія ў 1942 годзе вызвалялі гарадскі пасёлак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пастаўлены помнік.
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1942 года Катэгорыя:Гісторыя Расонскага раёна Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі 19 верасня Катэгорыя:Верасень 1942 года