Веслаў Дымны (; ) — польскі акцёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык і пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 25 лютага 1936 года ў в. Паланечка Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, Польскай Рэспублікі.
Пасля Другой сусветнай вайны Заходняя Беларусь канчаткова адышла да СССР, а сям’я Дымных пераехала ў Польшчу. У 1953 годзе Веслаў Дымны скончыў сярэднюю школу імя Стэфана Жыромскага ў Бельскай-Бяле. Пасля вывучаў жывапіс у Акадэміі прыгожых мастацтваў у КракавеВеслаў Дымны, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы»., аднак не давучыўся і адлічыўсяДеятель искусств родом из Полонечки, Инстаграм: radziwill_palace_polonechka..
У кастрычніку 1972 года ажаніўся з Ганнай ДзядыкElżbieta Baniewicz: Anna Dymna. Ona to ja. Warszawa: Świat Książki, 1997. — C. 39, 60-70 (пазней Ганна Дымна стала вядомай па ролі Марыі Вільчур у фільме «Знахар» рэжысёра Тадэвуша Даленгі-Мастовіча).
Абставіны смерці Увосень 1977 года няспраўны тэлевізар справакаваў пажар у доме, у якім згарэлі шматлікія напрацоўкі і архівыЧто осталось за кадром польского фильма «Знахарь», вышедшего на советские экраны в 1983 году, Беларусь сегодня, 26 июля 2018.. Праз тры месяцы Ганна знайшла ўжо ў новым доме ў Кракаве мёртвага Веслава, які там рабіў рамонт з дапамогай некалькіх рабочых. Увечары жонка павінна была пайсці на здымачную пляцоўку. Веслаў абвясціў, што пасля заканчэння працы заскочыць на спатканне са знаёмымі ў кабарэ «Склеп пад Баранамі». Дамовіліся паабедаць на наступны дзень. Жонка чакала яго прыкладна да 13:00, час ад часу тэлефанавала дадому, але ніхто не адказваў. Яна пачала звязвацца з рознымі людзьмі, і аказалася, што ён наогул не прыехаў у кабарэ. Вельмі расхваляваная ў суправаджэнні сябра накіравалася дадому. Цела Дымнага яна знайшла на кухні. Ён быў мёртвыMiał opinię awanturnika i pijaka. «Spotkanie Ani było dla niego kołem ratunkowym».
Абставіны і прычына смерці засталіся не высветленымі. Доктар не назваў прычыну смерці, а толькі канстатаваў, што смерць наступіла напярэдадні, каля адзінаццаці гадзін вечара. Спачатку выказалі здагадку, што сэрца Дымнага не вытрымала такога інтэнсіўнага ладу жыцця. Пазней — што мужчына напіўся да смерці. Аднак жонка нябожчыка не прымала ніводнай з гэтых версій і адзначала, што «у гэта было цяжка паверыць, таму што я бачыла яго дзве гадзіны таму, і ён быў цвярозы. Я падумала пра сябе, што, можа, нехта яму нешта ўкалоў?».
Пахаваны ў Кракаве на Сальваторскіх могілках.
Творчасць Аўтар каля 300 тэкстаў песень.
Заснавальнік і мастацкі кіраўнік групы з Кракава «Szwagry» (1964—1969).
Пісаў тэксты для вядомага кабарэ «Склеп пад Баранамі», студэнцкага тэатра «STSu», тэатра «38», а таксама для ўласнага кабарэ «Remiza».
Разам з Генрыхам Клуба напісаў сцэнарыі для некалькіх фільмаўВеслаў Дымны, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы»..
Кнігі 1963 − Opowiadania zwykle / «Паўсядзённыя гісторыі»https://www.jansawka.com/books/Dymny1005.html/%C2%ABOpowiadania. У 1997 годзе «Opowiadania Zwykle» зноў апублікавана ў выдавецтве MUZA SA у Варшаве. 1981 − Słonce wschodzi raz na dzień i inne utwory / «Сонца ўзыходзіць раз у дзень і іншыя творы» 1998 − Droga na Dziki Zachod / «Вандроўка на Дзікі Захад»
Фільмаграфія 1966 — «Rancho Texas / Ранча ў Тэхасе», вестэрн (у ролях, сцэнарыст) 1966 — «Chudy i inni / Худы і іншыя», драма (у ролях, сцэнарыст) 1966 — «Ktokolwiek wie… / Калі хто-небудзь ведае…», драма (у ролях) 1967 — «Słonce wschodzi raz na dzień / Сонца ўзыходзіць раз у дзень», драма (сцэнарыст) 1968 — «Wszystko na sprzedaz / Усё на продаж», драма (у ролях) 1969 — «Sól ziemi czarnej / Соль зямлі чорнай», драма (у ролях) 1969 — «Варшаўскія эскізы», драма (мастак-пастаноўшчык) 1971 — «150 na godzine / 150 у гадзіну», камедыя (у ролях, сцэнарыст) 1972 — «Przez dziewiec mostów / Праз дзевяць мастоў», драма (у ролях) 1973 — «Przyjecie na dziesiec osób plus trzy / Прыём на дзесяць чалавек плюс тры», камедыя (у ролях) 1973 — «Nagrody i odznaczenia / Узнагароды і адрозненні», драма (у ролях) 1974 — «Nie ma mocnych / Тут крутых няма», камедыя (у ролях) 1977 — «Pasja / Запал», драма (у ролях) 1978 — «Wesela nie bedzie / Вяселля не будзе», драма (у ролях) 1978 — «Pejzaz horyzontalny / Гарызантальны пейзаж», драма (у ролях, мастак-пастаноўшчык) 1982 — «Przeprowadzka / Пераезд», драма (у ролях)
Узнагароды 1953 — літаратурная прэмія імя Касцельскіх (Nagroda Fundacji im. Kościelskich) за «Паўсядзённыя гісторыі».
Крыніцы
Спасылкі «Opowiadania Zwykle» / «Паўсядзённыя гісторыі» / Jan Sawka «Droga na Dziki Zachod» / «Вандроўка на Дзікі Захад». Jan Sawka
Катэгорыя:Акцёры Польшчы Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы